Праца за дастойную плату

 Святлана Рабчынская — аператар па адкорму буйной рагатай жывёлы прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Дружбінец». Жанчына працуе на ферме вёскі Будна і па выніках работы за люты ў раённым спаборніцтве сярод калег па працы заняла трэцяе месца. Кожны яе гадаванец у месяц прыбаўляў па 871 граму.

 Здзіўляе ў рабоце Святланы Мікалаеўны іншае — на працу жанчына-пенсіянерка штодня дабіраецца пешшу, на рабочым месцы знаходзіцца амаль па 12 гадзін. Праз дзень, праўда, пакідае ферму крыху раней.

 — Хочацца дапамагчы дзецям, унукам, — тлумачыць яна. — Чаму не працаваць, калі створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы, калі на ферме — заўжды чысціня і парадак, кармоў — колькі трэба. Сённяшняя моладзь не разумее, як гэта добра мець такія ўмовы працы, такую выдатную магчымасць атрымаць дастойную аплату сваёй працы.

 НА ЗДЫМКУ: старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Кучынскі ўручае Святлане Рабчынскай грамату за высокія вы­нікі ў вытворчай дзейнасці.