Малочных спраў майстар

З Юліяй Дварак мы сустрэліся ў знамянальны для яе дзень — яна ўпершыню выйшла ў змену згодна з загадам як майстар вытворчага цэха. Праўда, часова выконваць гэтыя абавязкі дзяўчыне даводзілася і раней. Як-ніяк з прыходам на малаказавод яна не толькі працавала апаратчыкам пастэрызацыі малака, асвоіла ўсе тонкасці прафесіі, але і завочна вучылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Зараз яна — студэнтка пятага курса, будучы інжынер-тэхнолаг малочнай прамысловасці. Сваімі ведамі, навыкамі, набытымі ў навучальнай установе, на вытвор­часці, Юля шчодра дзеліцца з калегамі па працы.

 НА ЗДЫМКУ: Юля Дварак.