На Сенненшчыне палявыя работы ў разгары

Сапраўдную вясну сіноптыкі абяцаюць толькі ў другой палове красавіка. Тым не менш аграрнікі ўсё актыўней бяруцца за веснавыя работы. Асабліва спяшаюцца земляробы ААТ “Сенненскі райаграсервіс” і ДП “Саўгас імя Машэрава”, дзе ўносяць арганіку і калійныя мінеральныя тукі, падсяваюць насеннем траў азімыя пасевы зерневых. Да іх пакрысе далучаюцца іншыя гаспадаркі: ААТ “Сінягорскае”, “Белая Ліпа”, “Студзёнка”, “Бяленева” , КУСГП імя Гараўца.

Азот, фосфар, калій

 Улічваючы павышаныя задачы, якія пастаўлены перад земляробамі краіны на бліжэйшыя пяць гадоў, дзяржава сёлета здзяйсняе пастаўкі мінеральных угнаенняў больш рытмічна, а галоўнае, у большых аб’ёмах і збалансавана. За тыдзень да заканчэння сакавіка аграрнікі Сеннен­шчы­ны мелі азоту 4487 т, што складае больш 70% да патрэб, фосфару — 1652 т (50,7%), калію — 7270 т (65,7%) дзеючага рэчыва.

 Пастаўкі мінеральных угнаенняў працягваюцца. А значыць, у земляробаў ёсць магчымасць даць раслінам збалансаванае сілкаванне.

 Л.ІЎЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *