Сенненскія піянеры выйшлі на рэспубліканскі ўзровень

На Сенненшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, рэалізуецца рэспубліканскі творчы праект «Я — піянер сваёй краіны!». У рамках праекта ў раёне прайшоў конкурс  дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

 У ім прынялі ўдзел акцябраты і піянеры. На суд журы было прадастаўлена 25 работ. Пяць з іх выйшлі на абласны этап конкурсу: кераміка СШ №1 г.Сянно (кіраўнік І.М.Кучко), вышыўка СШ №2 г.Сянно (М.Л.Мацкевіч), квілт Машканскай школы (Т.П.Каранеўская), кераміка Цэнтра пазашкольнай работы (А.А.Сакалоўская) і саломапляценне ЦПР (Г.М.Жаркова).

 Квілт і работа з саломкі накіраваны абласным журы на рэспубліканскі конкурс.

 У рамках праекта «Я піянер сваёй краіны!» у раёне таксама праходзяць конкурсы сацыяльных праектаў і піянерскай песні.

 Таццяна Буракова.

  На здымку: гэты, зроблены з саломкі, піянер «паедзе» ў Мінск.