Сенненскі РАА праводзіць рэйтынг школ

  Аддзел адукацыі райвыканкама, пачынаючы з 2008 года, у адпаведнасці з Праграмай развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады, вядзе маніторынг дзейнасці агульнаадукацыйных устаноў па розных параметрах.

 Па выніках правядзення апошняга раённага маніторынга па якасці адукацыі лідзіруюць сенненскія сярэднія школы №2 і №1, багушэўская СШ №2, Машканская і Машчонская сярэднія школы.

 За апошнія гады ва ўмоўным рэйтынгу «Якасць абучэння навучэнцаў» лепшых рэзультатаў дабіваюцца гарадскія школьнікі. А вось якасць ведаў школьнікаў Беліцкай, Яноўскай сярэдніх школ ніжэй за сярэднераённы паказчык.

 У далейшым аддзел адукацыі плануе праводзіць маніторынг такіх паказчыкаў, як здароўезберажэнне, стамляемасць і працаздольнасць, ахоп гарачым харчаваннем і г.д.