Першы хлопец у апаратнай

У цэху «Сенненскі» Ар­шанскага малочнага кам­біната Алег Мачульскі працуе ўсяго год. Ён — апаратчык пастэрызацыі малака.

 — Я б сказаў інакш — я вучуся ім быць, — смяецца хлопец.  І ўжо сур’ёзна дадае: «Добра, што ёсць каму дапамагаць у асваенні прафесіі».

 Увагу да персоны Алега праяўляюць яшчэ і таму, што апаратчыкамі пастэрызацыі звычайна працуюць жан­чыны. У гісторыі малочнай выт­ворчасці, прынамсі, у Сянно, гэта першы падобны факт.

 НА ЗДЫМКУ: Алег Мачульскі.