На Сенненшчыне робяць стаўкі на мясцовыя кадры.

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны наступныя пытанні:

 Аб ходзе выканання ў Сенненскім раёне Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады;

 Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

 Даклад па першаму пытанню зрабіла Людміла Пятроўна Аніськовіч — начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.

 У абмеркаванні разглядаемага пытання прынялі ўдзел: Васіль Мікалаевіч Бараноўскі — старшыня Студзёнкаўскага сельскага Савета; Святлана Васільеўна Кляпцова — загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама; Аліна Мікітаўна Сукорская — дырэктар установы адукацыі «Сенненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №2»; Віктар Паўлавіч Кучынскі — дырэктар УА «Машчонская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад-сярэдняя школа Сенненскага раёна»; Юрый Уладзіміравіч Усачоў — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Багушэўская агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат».

 Адзначалася, што за час дзеяння Праграмы завершаны працэс пераходу на 11-гадовую агульнаадукацыйную школу і новы змест адукацыі, паказчык якасці навучання школьнікаў вырас на 12%.

 Школьнікі актыўна ўключаны ў алімпіядны рух і даследчую дзейнасць. 97% навучэнцаў ахоплена факультатыўнымі заняткамі.

 Прадоўжана работа па фарміраванні цэласнай сістэмы выхавання. Арганізавана дзейсная  прафарыентацыйная работа. Істотна папоўнілася вучэбная база агульнаадукацыйных школ. На выкананне мерапрыемстваў Праграмы выдаткавана больш за 411 мільёнаў рублёў бюджэтных і 152 мільёны пазабюджэтных сродкаў.

 Забяспечваюцца выкананне дзяржаўных стандартаў у галіне агульнай сярэдняй адукацыі і выкананне асноўнага паказчыка развіцця платных паслуг і г.д.

 Па другому пытанню з дакладам выступіла Ала Пятроўна Бельская — начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

 Садаклад зрабіў Генадзь Генадзьевіч Сабыніч — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

 Адзначалася, што трэба пастаянна ўдасканальваць створаную сістэму абучэння кадраў, дабівацца безумоўнага выканання планаў павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, не дапускаць выпадкаў невыканання заданняў па мэтаваму набору ў навучальныя ўстановы; забяспечыць праходжанне курсаў павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў не радзей аднаго раза ў тры гады. А галоўнае, адмовіцца ад «завазных кадраў». Трэба стаўку рабіць на мясцовую моладзь, якая, як паказвае практыка, лепш замацоўваецца на зямлі бацькоў.

 Па разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні. Падрабязнасці ў бліжэйшых нумарах «раёнкі».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *