“Станционный смотритель”

Да прафесійнага дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіля Малаткова, які ў Сенненскім РУП ЖКГ працуе на каналізацыйна-помпавай станцыі машыністам помпавых установак  6 разраду, узнагародзілі Ганаровай граматай райвыканкама. Такім чынам адзначаны яго шматгадовая праца на станцыі, высокі прафесіяналізм і адказныя адносіны да службовых абавязкаў.

 — Не толькі мае асабіста, — лічыць Васіль Сцяпанавіч. — Мне здаецца, што сярод машыністаў станцыі няма выпадковых людзей. Чаму станцыя працуе без збояў? Ды таму, што абсталяванне рэгулярна абслугоўваецца, штодня даглядаецца. На аб’екце заўжды ёсць запасныя рухавікі, помпы. Асабліва важна іх мець вясной, калі аб’ём сцёкаў павялічваецца за кошт талых вод.

 У апошнія гады калектыў помпавай станцыі шмат папрацаваў у аграгарадках, іншых населеных пунктах раёна. Намаганнямі спецыялістаў, без дадатковай аплаты іх працы, вернуты да жыцця ачысныя аб’екты ў вёсках Полымя, Обаль.

 — Не абышлося без Малаткова і тут. Мне асабіста, людзям, якія працуюць побач з ім, імпануюць чалавечыя якасці Васіля Сцяпанавіча. Пры неабходнасці ён заўжды гатовы падмяніць калегу, выйсці на працу ў пазаўрочны час, — расказаў начальнік ачысных збудаванняў Аляксандр Зацюпа.

 Зрэшты, лепшыя чалавечыя якасці Васіля Малаткова праяўляюцца ў першую чаргу ў сям’і. Ён — надзейная падтрымка для жонкі і дзяцей. У вольны ад вытворчасці час паспявае дапамагчы па хатняй гаспадарцы, дагледзець невялікую гаспадарку, якую малатковы трымаюць не першы год. І ў такіх яго паводзінах ніякай позы — гэта чалавечая сутнасць.

 Л.Іўеў.

 На здымку: Васіль Малаткоў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *