24 сакавіка — На Сенненшчыне адзначуць Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам

 

З гісторыі

 Днём барацьбы з сухотамі гэты дзень стаў па рашэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб адзначыць заслугі нямецкага мікрабіёлага Роберта Коха. 24 сакавіка 1882 года ён аб’явіў аб адкрыцці ўзбуджальніка туберкулёзу. З таго часу прайшло 119 гадоў. Многае змянілася ў жыцці чалавека. Але медыкі заяўляюць аб пагрозе новай туберкулёзнай эпідэміі. Свае вывады яны робяць на падставе такой інфармацыі: штогодна 8 млн жыхароў планеты захворваюць на сухоты, 2 млн зямлян паміраюць ад гэтага захворвання.

 Супраць сухот — разам

І ўсё ж хваробу можна перамагчы. Калі змагацца з ёй будуць медыцына, сам хворы, усё грамадства.

 24 сакавіка 2011 года Сенненская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з установай аховы здароўя «Сенненская ЦРБ» праводзіць акцыю «Разам супраць сухот». Мэта акцыі — інфармаванне насельніцтва раёна па пытаннях прафілактыкі і лячэння туберкулёзу.

 У межах акцыі адбудзецца «прамая лінія». Яе па пытаннях прафілактыкі і лячэння небяспечнай хваробы правядзе ўрач-фтызіятр  Сенненскай ЦРБ Алег Паўлавіч Усялёнак. Звязацца з ім можна па тэлефоне 4-81-16 з 8-00 да 13-00.

 У супрацьтуберкулёзным кабінеце ЦРБ старшынёй Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святланай Уладзіміраўнай Языковай для хворых на сухоты і іх родных будзе арганізаваны прыём па пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі.

 Ва ўсіх працоўных калектывах па азначанай праблеме з’явяцца інфармацыйныя матэрыялы. Тэматычныя памяткі сярод жыхароў Сянно і раёна распаўсюдзяць валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

 Тэлефоны для даведак: 4-81-16, 8-033-305-59-44. На вашы пытанні адкажа Святлана Уладзіміраўна Языкова

Ул.інф.