Там, где трактор не пройдёт, «Двина» по снегу проползёт!

На Сенненшчыне стартавалі веснавыя работы.

Тэхніку на палі вывелі механізатары ДП «Саўгас імя Машэрава». У першы дзень работы на ўраджай 2011 года пры дапамозе самаходнай устаноўкі «Дзвіна» па снежным покрыве насеннем шматгадовых траў падсеяны азі­мыя зерневыя на плошчы 32 гектары.

 «Дзвіна» — усюдыходны агрэгат тыпу «Раса». Асноўнае прызначэнне яго — падкормка азімых пасеваў ранняй вясной, калі доступ іншай наземнай тэхнікі немагчымы. Выпускаецца Верхня­дзвін­скім райаграсервісам. Пры наяўнасці неабходнага навяснога абсталявання можа выкарыстоў­вацца для ўнясення як цвёрдых, так і вадкіх мінеральных угнаенняў.