У Сенненскім ДРБУ-146 працаваць і адпачываць — камфортна!

Калектыў ДРБУ-146 заняў трэццяе месца ў абласным галіновым агля­дзе-конкурсе ў намінацыі «Лепшая арганізацыя 2010 года па добраўпарадкаванні вытворчых баз і замацаванай тэрыторыі». І гэта невыпадкова. Толькі за мінулы год былі адрамантаваны памяшканне заправачнай станцыі, кабінет аховы працы. Зараз аднаўляецца будынак бытавога корпуса, у якім будуць раздзявальня, душавая, туалет, пральня, спартыўная зала і пакой для прыёму ежы.

 Прыемна радуе вока і зона для адпачынку, што размясцілася каля адміністрацыйнага будынку. Тут з’яві­ліся пешаходныя дарожкі, альтанка і, нават,  фантан.

 Ствараюцца ўмовы працы і на асфальтабетонным заводзе (АБЗ). Нядаўна тут запрацавала лазня, якую з задавальненнем наведваюць рабочыя завода. Завяршылася рэканструкцыя будынка АБЗ і вагавай.

 На дасягнутым малады кіраўнік ДРБУ-146 Дзмітрый Аленчанка спыняцца не збіраецца. Ён упэўнены, што ад тых умоў, у якіх прыхо­дзіц­ца працаваць чалавеку залежыць і вынік работы. Таму і ўдзяляе вялікую ўвагу добраўпарадванню тэрыторыі і памяшканняў, а таксама адпачынку сваіх людзей.

Кацярына КАРПОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *