Кветкі замест штрафу. Сенненскія даішнікі выправіліся ў святочны рэйд.

Напярэдадні Дня жанчын супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі на дарогах Беларусі, на вуліцах нашых населеных пунктаў спынялі фактычна кожны аўтамабіль, калі ім кіравала прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. Тых, хто парушаў Правілы дарожнага руху, паблажліва ўшчувалі і… віншавалі са святам, для законапаслухмяных аўтамабілістак цёплых слоў знаходзілі яшчэ больш. Да іх дадавалі кветкі.

 Такую акцыю правялі і сенненскія ДАІшнікі. Удзел у ёй асабіста прыняў начальнік аддзялення  ДАІ Сенненскага РАУС Віктар Наваковіч.

На здымку: з Днём 8 Сакавіка ён віншуе вадзіцеля аўтамабіля Таццяну Лапеха.