Почему мы пьём и гибнем?

Из незаконного оборота в прошлом году в районе изъято 7496,3 литра спиртосодержащей жидкости, из них 213,8 литра фальсифицированных спиртных напитков и 7282,5 литра самогонной браги.
От отравления этиловым спиртом умерло 23 человека (рост к предыдущему году 164 процента).
Блиц-опрос: Что делать, чтобы не пили?
Сапраўдны біч нашага грамадства — п’янства і алкагалізм, якія сталі ладам жыцця многіх людзей. Хто называе гэтыя з’явы згубнай звычкай, хто разбэшчанасцю, хто хваробай. Кожная думка, напэўна, мае рацыю.
Дзяржава прадпрымае шмат захадаў, каб далучыць пітушчую частку насельніцтва да цвярозага жыцця. А як думаюць простыя людзі: што трэба зрабіць, каб народ не піў?
Гэта пытанне мы задалі жыхарам нашага горада. Прапануем увазе чытачоў адказы.
Рыгор В., у мінулым сам аматар добра выпіць:
— Трэба зрабіць на спіртное такія цэны, каб яно стала маладаступным. Тады, калі не зусім кінуць піць, то хаця б ужываць яго будуць менш. А так у магазінах віно нават пазычаюць.
Марыя Н., работніца культуры:
— У рабочы час трэба абмежаваць продаж спіртных напіткаў. Бо людзі нават у гэты час умудраюцца набываць і распіваць спіртное.
Валянціна С., прадавец:
— Трэба, каб грамадзяне, якія ведаюць тых, хто прадае спіртное «падпольна», не «саромеліся» паведамляць пра гэта адпаведным органам.
Аляксандр С., дзяржслужачы:
— Неабходна павышаць агульную культуру людзей. Культурны чалавек, з больш высокім узроўнем запытаў, як сцвярджае статыстыка, п’е менш.
Прыкладам здаровага ладу жыцця павінны быць, у першую чаргу, чыноўнікі, наогул кіраўнікі ўсіх рангаў.
Людміла Фёдараўна, работнік сістэмы адукацыі:
— Чалавека трэба зацікавіць чымсьці іншым. Зрабіць так, каб людзі хацелі працаваць, атрымлівалі ад работы задавальненне і дастойнае ўзнагароджанне. Моладзь павінна жыць з упэўненасцю ў будучыні, людзі больш сталага ўзросту — у забяспечанай старасці.
Сяргей І., спецыяліст АПК:
— Можна паспрабаваць прывіваць культуру піцця. За мяжой, асабліва ў традыцыйна вінаробчых краінах, п’юць не радзей, чым у нас. Добрае віно на стале там кожны дзень. У нас жа народу прапаноўваюць «чарніла».
А забаронамі, лічу, нічога мы не вырашым.
Апытанне правяла Таццяна БУРАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *