Футбол – маленькі, запал – моцны.

У памяшканні фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў гэтыя дні эмоцыі б’юць цераз край. На алтар перамогі кладуцца  апошнія сілы. Тут праводзяцца гульні раённага чэмпіянату па міні-футболе, удзел у якім прымаюць 12 каманд.

 Згодна з умовамі турніру  ў чвэрцьфінале, які пачаўся  11 сакавіка, сустрэнуцца наступныя пары: В1 і Д2, А2 і С1, А1 і С2, Д1 і В2. Паўфінальныя гульні пройдуць 15 сакавіка, прызёры і пераможца выявяцца 17 сакавіка.

Л.Іўеў.