Рыхтуем тэхніку

У грамадскіх арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна на пачатак сакавіка налічвалася 470 трактароў розных марак. Каля 80 % з іх на гэты тэрмін мелі рабочы стан.

 Горш справы з рамонтам глебаапрацоўчай тэхнікі. Плугі адрамантаваны крыху больш як на 70 %, культыватары — на 80, комплексныя глебаапрацоўчыя агрэгаты — на 65. Прыблізна такая ж гатоўнасць раскідвальнікаў цвёрдых мінеральных і арганічных угнаенняў, сеялак.

 Асноўная прычына, што стрымлівае рамонтныя работы, — недахоп фінансавых сродкаў. Праўда, сітуацыя з грашовым забеспячэннем у асобна ўзятых гаспадарках вельмі адрозніваецца. У ДП «Саўгас імя Машэрава» на падрыхтоўку сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ патрачана амаль 100 млн рублёў, ПУП «Дружбінец» — 52, ААТ «Літусава» — 50, «Ульянавічы» — 35, у той жа час у ААТ «Белая Ліпа» — 6 млн, «Полымя» — 7.

Аляксандр ЛАЗЮК.