Беліцкія школьнікі спасцігалі веру

На Беларусі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся да праваслаўя. Цярпіма адносіліся  і да іншых канфесій. Старажытныя храмы захоўваюць шматгадовую гісторыю народа, яго  цяжкі лёс, імкненне да сапраўднага зямнога ўладкавання, міру.

 У апошні час узрост рэлігійнасці значна памаладзеў. Кожны чалавек спрабуе знайсці ў жыцці духоўную аснову — тыя каштоўныя арыенціры, якія дапамагаюць вызначыць сваё месца ў свеце, стануць ключом да разумення таго, што адбываецца ў чалавечым грамадстве.

 Вялікая адказнасць ускла­дзена на плечы  настаўнікаў за выхаванне дзяцей. Але сёння патрэбна больш маштабная сумесная праца дзяржаўных, грамадскіх, рэлігійных структур і сям’і па маральнаму выхаванню моладзі. Менавіта ў школьныя і юнацкія гады ў моладзі павінна выпрацоўвацца імкненне да ідэалаў дабрыні, праўды, прыгажосці, справядлівасці, павагі да свабоды (не да ўседазволенасці), а менавіта свабоды ў лепшым сэнсе гэтага слова.

 Менавіта з гэтай мэтай адбылася нядаўна сустрэча калектыву школы і бацькоў з іерэем Дзмітрыем Фёдаравым (на здымку). «Як правіла, галоўнымі каштоўнасцямі ў жыцці з’яўляюцца сям’я, любоў да Радзімы, цярпенне, павага да старэйшых, калектывізм», — такімі словамі пачаў гутарку іерэй. Далей ён адзначыў: «Гэта тое, што дазваляе захаваць традыцыйныя  маральны дух і грамадскі ўклад. Гэтыя ідэі важныя для кожнага чалавека менавіта сёння, калі ў свеце адчуваецца дэфіцыт сапраўднай духоўнасці».

 Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы. Цікаўныя бацькі і дзеці атрымалі адказы на свае пытанні.

 Галоўны лейтматыў мерапрыемства: вера дае духоўнасць, а чалавек высокай культуры і  духоўнасці і ў сям’і, і ў грамадстве будзе выступаць з пункту гледжання чуласці да чужой бяды, ненасілля, суперажывання, умення мірна вырашаць канфліктныя  сітуацыі, гатоўнасці прытрымлівацца прын­цыпаў і нормаў чалавечага грамадства.

 Вольга Паляшкевіч,

сацыяльны педагог УА «Беліцкая ДАДС-СШ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *