Жанчына – гэта сіла

У Сенненскім раёне жывуць 13732 жанчыны, што складае 53 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Пераважная большасць прадстаўніц слабой паловы чалавецтва на Сенненшчыне месцам жыхарства абралі вёску. У нашых сельскіх населеных пунктах іх жыве 7806, у горадзе — 5926: у Сянно — 4213, Багушэўску — 1713.

 Працаздольных жанчын у раёне налічваецца 6405 чалавек, старэй працаздольнага ўзросту — 5365. У райцэнтры працаздольных асоб жаночага полу — 2359, старэй працаздольнага — 1203. У Багушэўску гэтым паказчыкам адпавядаюць лічбы 840 і 631.

 З  7091 жыхара Сенненскага раёна, што па стану на 1 лютага 2011 года атрымлівалі  пенсію,  5056 — жанчын. Пераважная іх большасць  і сярод сенненскіх доўгажыхароў. З 95 асоб, якія перасягнулі 90-гадовы ўзрост, — 82 жанчыны. Больш чым  100-гадовы ўзрост маюць  дзве жыхаркі Беліцкага сельсавета. Надзея Барысаўна Баканоўская, якая нарадзілася  1 студзеня 1910 года, жыве ў вёсцы Старая Беліца і Марыя Трыфанаўна Кацюшына, 1 ліпеня 1910 года нараджэння,  жыве ў Латыгалі.

Аляксандр Лазюк,

 па інфармацыі аддзела статыстыкі Сенненскага раёна і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама