Ловись рыбка большая и маленькая! В ДРСУ-146 выбирали самого удачливого рыбака.

Турнір па зімняй рыбалцы  прайшоў у ДРБУ-146 напрыканцы лютага. Калектыў у асноўным мужчынскі, і  многія з задавальненнем праводзяць вольны час над палонкай, а потым дзеляцца адзін з адным рыбацкімі поспехамі.

 Хто ж сапраўды валодае сакрэтамі зімовай рыбалкі, вырашыў высветліць кі­раўнік упраўлення Дзмітрый Аленчанка і арганізаваў турнір, удзел у якім прынялі 7 чалавек. Сабраўшы ўсе рыбацкія снасці, мужчыны адправіліся на Сенненскае возера.

 Агульны ўлоў канкурсантаў за 2 гадзіны (час, што быў адведзены на лоўлю)  склаў 5 кілаграмаў. Бясспрэчную перамогу атрымаў Ігар Мурашка. З-пад лёду ён выцягнуў  950 грамаў рыбы.

 Было вырашана вызначыць самую вялікую і маленькую рыбку. Узброіўшыся лінейкай, журы пачало мераць улоў. Самым вялікім трафеем стала рыбіна даўжынёй 14,5 см, маленькім — 6,5 см.

 Пасля таго, як канкурсанты атрымалі дыпломы і грашовыя ўзнагароды, ба­лель­шчы­кі і ўдзельнікі турніру адведалі смачнай юшкі.

Кацярына КАРПОВІЧ.

 

 На здымках: удзель­нікі турніру; самая вялі­кая рыбіна.