Інфармацыя таксама зброя

Для Паўла Шарковіча, які апошнія гады працуе ў Сенненскім РАУС старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння, у параўнанні з ранейшай прафесійнай дзейнасцю характар работы практычна не змяніўся. Іншай стала яе напаўняльнасць.

 —  Мая праца заключаецца ў тым, каб выдаць любую інфармацыю, якая зацікавіла супрацоўні­ка раённага аддзела міліцыі. А такія магчымасці ў мяне ёсць, — расказвае Павел Шарковіч.

 Нягледзячы на непрацяглы час работы ў міліцыі, таварышы па працы паважаюць яго за кампетэнтнасць і прафесіяналізм, высокую аддачу. Калі трэба, ён працуе нават у выхадныя дні.

 На здымку:  старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Павел Шарковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *