Прадстаўнік улады

Сенненцам, якім іншы раз даводзіцца звяртацца ў аператыўна-дзяжурную службу Сенненскага РАУС, напэўна, знаёма імя Юрыя Саўлевіча. Маёр міліцыі працуе старшым інспектарам названага падраздзялення. Службовая інструкцыя абавязвае яго не толькі назваць сваё прозвішча і пасаду, але і ўважліва выслухаць чалавека, які звярнуўся ў «дзяжурку». Акрамя гэтага, пры неабходнасці міліцыянер павінен супакоіць чалавека, сабраць як мага больш інфармацыі па праблеме, з якой асоба звярнулася ў дзяжурную часць. Ад дзеянняў старшага інспектара-дзяжурнага вельмі многае залежыць. Дзяжурны абавязаны тут жа прыняць рашэнне, магчыма, яму давядзецца адпраўляць аператыўную міліцэйскую групу на выезд, даваць яе членам нейкія інструкцыі. А значыць, ён  павінен адразу прааналізаваць атрыманую інфармацыю, вылучыць з яе самае важнае. Пры гэтым ні на імгненне міліцыя­нер не мае права забываць, што прадстаўляе ўладу.

 На здымку: маёр міліцыі Юрый Саўлевіч.