Сенненцы любяць кіно
Па выніках 2010 года Дзяржаўнае прадпрыемства «Сяннорайкінавідэасетка» выканала план па ўсіх паказчыках на 101%, нягледзячы на тое, што прадпрыемства пачало працаваць толькі ў сакавіку мінулага года. Значны ўклад у выкананне даведзеных лічбаў зрабіў кінавідэасалон, у якім працуе толькі адзін чалавек — Сяргей Барысёнак (інжынер кінавідэасалона).
Школьнікі і моладзь ахвотна прыходзяць сюды, каб паглядзець тую ці іншую кінастужку. А гэта прыкладна 400 чалавек у месяц.
Крыху меншай папулярнасцю карыстаецца пракат дыскаў.
Кацярына КАРПОВІЧ.