З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Кучынская Тамара Міхайлаўна, кіраўнік народнага клуба майстроў «Натхненне» Сенненскага Дома рамёстваў, — за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці;
Мялешка Вольга Васільеўна, начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама, — за шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;
Бельская Ала Пятроўна, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, — за шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;
Лейчанка Уладзімір Леанідавіч, начальнік Сенненскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт», — за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у энергетыцы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;
Каўшоў Яўгеній Васільевіч, урач агульнай практыкі (загадчык) Яноўскай участковай бальніцы, — за шматгадовую добрасумленную працу ва ўстановах аховы здароўя, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна;
Масаловіч Аляксандр Ягоравіч, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, — за шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе раёна, дзяржаўных органах;
Смірнова Тамара Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна», — за шматгадовую добрасумленную працу ў арганізацыях раёна, сацыяльнай сферы.
І з падзякай!
Cтаршыня райвыканкама Э.М.Герасіменка вынес падзяку працоўнаму калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Сенненскі дзіцячы сацыяльны прытулак» (дырэктар Д.А.Мяснікаў) за мэтанакіраваную, эфектыўную працу па сацыяльнай рэабілітацыі непаўналетніх, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.