Італьянцы навучаць сенненцаў карыстацца цуда-батарэямі
Прэзідэнт італьянскага дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць» Марцыа Арталані ў час наведвання Сенненскай школы-інтэрната, з якой фонд звязвае даўняе сяброўства і супрацоўніцтва, падказаў адміністрацыі навучальнай установы як зменшыць затраты на электрычную энергію.
Замежны госць прапанаваў выкарыстаць для гэтай мэты сонечныя батарэі-панэлі, з якіх можна зрабіць дах майстэрні, рэканструяваўшы стары будынак.
Праект гэтага новаўвядзення ўключае і абучэнне ў Італіі групы выхаванцаў школы-інтэрната абслугоўванню сонечных батарэй.
Прапанова прэзідэнта дабрачыннага фонду кіраўніцтвам установы ўспрынята станоўча.