У Беліцкім сельсавеце падвялі вынікі зімоўкі

  Беліцкі сельскі Савет дэпутатаў днямі разгледзеў ход зімоўкі жывёлы ў КУСГП «Полымя» і УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава».  Асабліва шмат крытычных заўваг было зроблена ў адрас  данукалаўскіх працаўнікоў ферм, спецыялістаў, кіраўнікоў, якія летась скарацілі  вытворчасць мяса ў параўнанні з папярэднім годам на 14,2 працэнта. Знізілася вытворчасць малака. Ад кожнай каровы недаатрымана больш за 480 кілаграмаў малака.

 Выканкам сваім рашэннем абавязаў кіраўнікоў (А.Г. Уцянёва і С.А. Пагарэльскага), а таксама спецыялістаў узяць пад асабісты кантроль арганізацыю  кармлення жывёлы, захоўванне схемы выпайкі цялят, правядзенне кантрольных доек і інш., бо ўпушчанае, бывае, навярстаць немагчыма.