Беларусы рыхтуюцца адзначыць юбілей класіка. Апявальніку валошак усталююць помнік.

Да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў Беларусі пройдзе шэраг рэспубліканскіх і  рэгіянальных мерапрыемстваў.  Над тым, каб яны прайшлі ярка, цікава і  прыгожа, працуе спецыяльны арганізацыйны камітэт на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам.

Будзе зроблена рэстаўрацыя дома ў Траецкім прадмесці Мінска, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч, пройдуць выставы ва ўстановах адукацыі, культуры і мастацтва, літаратурныя вечары, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі.  Плануецца выдаць энцыклапедыю «Максім Багдановіч», факсімільнае выданне зборніка вершаў «Вянок». У Гродне паэту ўстановяць помнік. У  філіяле літаратурнага музея  ў вёсцы Ракуцеўшчына пройдзе традыцыйнае  свята паэзіі і песні «Ракуцеўскае лета».