На Сенненшчыне карупцыі стала менш

У  раёне ў 2010 годзе выяўлена 17 злачынстваў карупцыйнага і эканамічнага характару.

 Карупцыя , як правіла, праяўляецца ў выглядзе службовых падлогаў. Аднак ужо ў наступным годзе колькасць такіх злачынстваў зменшыцца. Службовы падлог з ліку карупцыйных злачынстваў нядаўна выключаны сумеснай пастановай зацікаўленых ведамстваў.

 Пракуратурай раёна летась праведзена пяць праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства.  Па іх выніках унесены два прадстаўленні, чатыры прадпісанні, тром асобам аб’яўлены  афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Па выніках расследавання крымінальных спраў аб карупцыі ўнесена адно прадстаўленне. Акрамя таго, у арганізацыях і ўстановах раёна  прачытана шэсць лекцый, праведзена шэраг гутарак.

Л.Іўеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *