Машканскі квартэт у фінале
15 лютага ў аграгарадку Нікіціха Шумілінскага раёна прайшоў занальны адборачны тур абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў». Журы высока ацаніла выступленне квартэтнай групы з Машкан. Цяпер калектыў будзе прадстаўляць Сенненшчыну ў фінале, які пройдзе ў Оршы 2-4 сакавіка.
Чакаем вас з перамогай, дзяўчаты!
Кацярына КАРПОВІЧ.