На Сенненшчыне адкрылася школа для пчалаводаў.

У Сенненскай школе-інтэрнаце  пры садзейнічанні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама адкрыліся курсы пчалярства. Праграма, па якой вучацца аматары «салодкай справы», распрацавана Лужаснянскім аграрным каледжам.

 За два тыдні слухачы атрымаюць  карысныя тэарэтычныя і практычныя веды. 72 гадзіны заняткаў з імі будзе выкладчык курсаў Леанід Чумакоў. На першым патоку (а плануецца яшчэ і другі) навучаюцца тыя, хто працуе ці мае намер працаваць на пасеках сельгаспрадпрыемстваў, а таксама аматары.

 Пасля заканчэння навучання «курсанты» здадуць экзамены і атрымаюць трэці разрад пчаляра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *