Жыхарка Багушэўска злавіла свой «Шанц»

Сёлетні год для жыхаркі Багушэўска Галіны Мушынскай пачаўся з прыемнага сюрпрызу — яна стала ўладальніцай мікра­хвалевай печы айчыннай вытворчасці.

 Захоўваючы грошы  ў беларускіх рублях на тэрміновым банкаўскім рахунку «Шанц», пенсіянерка аўтаматычна  стала ўдзельніцай розыгрышу, які ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць для сваіх укладчыкаў два разы на год. Першы тыраж  праходзіць у ліпені, другі — у студзені. Менавіта ў ім нашай зямлячцы пашанцавала.

  Згодна з умовамі розыгрышу ўсе ўклады рахунку «Шанц» размяркоўваюцца на чатыры групы, у залежнасці ад сумы, якая ўтрымліваецца на іх. З укладчыкамі першай групы (да пяці мільёнаў рублёў уключна) разыгрывалася  мікрахвалевая печ. Іншыя ўласнікі укладаў «Шанц» маглі выйграць  пральную машыну, тэлевізар, халадзільнік.  Так што гуляйце і выйгравайце. Але спачатку не забудзьце па­­клас­ці грошы ва ўклад «Шанц».

Аляксандр Лазюк.

 На здымку: Галіна Мушынская (злева) пасля ўручэння выйгрышу.

  ФОТА аўтара.