Расскажите свою историю знакомства с газетой “Голос Сенненщины”

Паважаныя нашы чытачы, раёнка прапаноўвае чарговы конкурс!

Мы звяртаемся ў першую чаргу да тых, хто на працягу многіх гадоў падтрымлівае трывалыя адносіны з “Голасам Сенненшчыны”, хто сябруе з раённым выданнем не адно дзесяцігоддзе. Калі ласка, раскажыце, як вы адкрылі для сябе раёнку і колькі гадоў з’яўляецеся нашымі вернымі падпісчыкамі. Успомніце тыя далёкія гады, калі вы ўпершыню ўзялі ў рукі “Голас Сенненшчыны” – параўнайце, як выданне мянялася з гадамі. Акцэнтуйце ўвагу на тым, за што любіце, а што б хацелі бачыць на старонках “ГС”.

 Свае гісторыі дасысылайце на адрас рэдакцыі (вул.Чкалава,4а), альбо на электронны rd@senno.by. Лепшыя гісторыі мы абавязкова надрукуем на старонка газеты. А пераможца атрымае падарунак – квартальную падпіску на наша выданне.

“ГС”.