Аддай голас за спадчыну!

  У межах праекта «Сем цудаў Беларусі» на сайце www.ng.by працягваецца галасаванне. На першым этапе, які блізіцца да завяршэння, з сямі аб’ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыяльнай спадчыны  кожнага раёна краіны выбіраюцца па два, якія выйдуць у другі этап (ён будзе працягвацца з сакавіка да мая). У ім з раённых лідараў будуць шляхам галасавання на сайце абраны па два аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля будуць прэтэндаваць на званне сямі цудаў Беларусі.

  Просім сенненцаў актывізаваць галасаванне за цуды нашага раёна, бо ёсць усе шанцы трапіць у рэспубліканскі фінал галасавання.