Сенненцы отправили открытки медикам

 РК ГА “БРСМ” сумесна з раённым аддзяленнем РУП “Белпошта” далучыліся да рэспубліканскага марафону ў падтрымку беларускіх урачоў #СпасибоМедикам. Актывісты моладзевага руху ўжо адправілі першыя паштоўкі з падзячнымі пасланнямі.

 Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць людзей, якія кожны дзень ахвяруюць сваім жыццём, калі ласка, прыміце ўдзел у  добрасардэчным марафоне.

 

Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы шчырыя словы падзякі медработнікам: урачам, фельчарам, медсёстрам, санітаркам, а таксама кіроўцам “Хуткай дапамогі” — усім тым, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана выратоўвае жыцці беларусаў, клапоціцца аб іх здароўі. Затым адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні.

 Эскізы паштовых картак для такіх лістоў распрацаваў саюз моладзі. Іх можна знайсці на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах і ў групах БРСМ у сацыяльных сетках. Марка на паштоўку або канверт не патрэбна. Да канца красавіка «Белпошта» забяспечыць бясплатную дастаўку паштовых картак з хэштэгам #СпасибоМедикам у адрас устаноў аховы здароўя.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымкі прадастаўлены РК ГА “БРСМ”.