Николай Шерстнёв 28 марта провёл «прямую линию” с жителями региона  

Імкненне ўлад дапамагчы людзям у вырашэнні іх прыватных, грамадскіх праблем таксама. На “прамую лінію”, якую ў мінулую суботу правёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, патэлефанавала каля 25 чалавек. Усе звароты ўзяты на кантроль,будуць прааналізаваны.

 

 — Пры малейшай магчымасці людзям трэба дапамагчы,- распарадзіўся кіраўнік вобласці.

 У канцы мінулага года ў Віцебску звольнена некалькі кіраўнікоў жыллёва–эксплуатацыйных упраўленняў. Адна з прычын – значная колькасць зваротаў ад жыхароў горада, з якімі віцябляне звяртаюцца да прадстаўнікоў улад. А галоўнае – неадэкватная рэакцыя на праблемы людзей, зацягванне з іх вырашэннем. З пачатку года толькі аблвыканкамам зарэгістравана 140 зваротаў. І па-ранейшаму ў сумніўным лідарстве жыллёва-камунальная сфера.

 Такую выснову пацвердзілі першыя тэлефанаванні. Яны датычыліся добраўпарадкавання Віцебск, стану прыдамавых тэрыторый, дзіцячых пляцовак, вуліц на ўскраінах.

 — Такія праблемы павінны вырашацца не па званку жыхароў, а планава, — зрабіў выснову Мікалай Шарснёў. — Гэта ўсё-такі  абласны цэнтр.

 Асаблівую ўвагу старшыня аблвыканкама звярнуў на званок жыхаркі Оршы, якая выказала занепакоенасць у сувязі з магчымымі скарачэннямі на адным з участкаў Беларускай чыгункі. Як высветлілася падчас размовы, пра рэарганізацыю Міністэрства не праінфармавала нават мясцовыя органы ўлады. А таму старшыні Аршанскага райвыканкама даручана неадкладна звязацца з кіраўніцтвам чыгункі, каб даведацца аб намерах па працаўладкаванні людзей, якія атрымалі паведамленні аб скарачэнні іх пасад. Кваліфікаваным кадрам трэба знайсці прымяненне ў іншых сферах эканомікі. Ды і кідаць людзей без падтрымкі мы не маем права, выказаў сваю пазіцыю Мікалай Шарснёў.

 Некалькі зваротаў работнікаў АПК утрымлівалі скаргі ў сувязі з несвоечасовай выплатай зарплаты. Аб такой сітуацыі ў аблвыканкаме ведаюць, а таму для пагашэння запазычанасці прадугледжана бюджэтная пазыка, якая дазволіць ліквідаваць праблему.

Зваротаў на “прамую лінію» ад жыхароў Сенненскага раёна не паступала.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.                     

Фота ўзята з адкрытых крыніц.