В Сенненском районе стартовал онлайн-конкурс творческих работ «Нашей Победе-75!»

У раёне стартаваў інтэрнэт-конкурс творчых работ “Нашай Перамозе-75!”, арганізатарам якога выступіў Сенненскі РК ГА “БРСМ”.

 

Усе жадаючыя могуць расказаць пра ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія набліжалі перамогу. Для гэтага неабходна да 10 мая размясціць на ўласных старонках у сацыяльнай сетцы Instagram расказы пра сваіх герояў з абавязковым хэштэгам #Победа75_Senno. У публікацыі неабходна адзначыць афіцыйны акаунт Сенненскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” @senno_brsm. Знятыя відэаролікі па азначанай тэматыцы таксама вітаюцца.

 Вынікі конкурсу будуць падведзены не пазней 12 мая.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фото «ГС».