Любуйтесь первоцветами в лесу, а черемшу растите на огороде
З усталяваннем цёплага надвор’я з’явіліся першыя кветкі. Значная частка першацветаў адносіцца да відаў дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Гэта прастрэл лугавы і прастрэл раскрыты (сон-трава), ветрагонка лясная, купальніца еўрапейская, фіялка травяністая. Сярод іх чарамша, ці цыбуля мядзвежая, смачная і карысная расліна. Узята пад дзяржаўную ахову ў 1964 годзе. Ахоўваецца законам таксама ў Літве, Латвіі, некаторых абласцях Расійскай Федэрацыі і ва Украіне.
На жаль, уключэнне чарамшы ў Чырвоную кнігу не спыняе асобных нарыхтоўшчыкаў ад яе сбору, адзначае Марына Наваковіч, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. “За апошнія гады з-за варварскіх адносін да чарамшы знікла некалькі папуляцый гэтай расліны. На Сенненшчыне робяцца захады, каб захаваць яе, — акцэнтуе ўвагу Марына Леанідаўна. – З парушальнікамі прыродаахоўнага заканадаўства Багушэўскі лясгас змагаецца з дапамагой фотапастак”.
Прыродаахоўным заканадаўствам самавольны збор або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу РБ, трактуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне і цягне за сабой штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Ала ЯКАЎЛЕВА.