Инспекторы ОГАИ Сенненского РОВД проверяют таксистов

Інспектары АДАІ Сенненскага РАУС узмацнілі кантроль за выкананнем вадзіцелямі маршрутных транспартных сродкаў Правілаў дарожнага руху.

 “Нягледзячы на агульнае зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па віне вадзіцеляў таксі, колькасць парушэнняў з іх боку застаецца даволі высокай, — адзначыў Дзяніс Глухароў, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ. — Нярэдкія выпадкі невыканання правіл перавозкі пасажыраў, сярод якіх размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы, перавышэнне хуткаснага рэжыму і іншыя”.

 У гэтыя дні супрацоўнікі праваахоўных органаў сумесна з прадстаўнікамі транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці праводзяць комплекс кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.