Сенненцы могут самостоятельно узнать свой ВИЧ-статус
І гэта не жарт. У аптэках Сенненскага раёна можна набыць тэсты і самастойна высветліць свой ВІЧ-статус.
Такую інфармацыю рэдакцыі прадаставіла памочнік урача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жанна Гаравая. Па яе меркаванні самастойнае тэсціраванне – адно з актуальных сучасных прафілактычных мерапрыемстваў, што дазваляе выявіць ВІЧ-інфекцыю на ранняй стадыі.
Тэхналогія саматэсціравання вельмі простая. Любы чалавек самастойна, ці з дапамогай асобы, якой ён давярае, у хатніх умовах бярэ вадкасць з ротавай поласці і праводзіць экспрэс-тэст. Вынікі даследавання становяцца вядомымі праз 15-30 хвілін.
— Магчымасць самастойна правесці тэст на ВІЧ вельмі важная для тых людзей, якія сумняваюцца ў сваім ВІЧ-статусе, аднак не хочуць звяртацца па нейкіх прычынах ва ўстановы аховы здароўя, каб зрабіць аналіз, — лічыць Жанна Гаравая. І дадае. – Саматэсціраванне само па сабе не можа забяспечыць пастаноўку дыягназу ВІЧ-інфекцыі. Для гэтага ўсё роўна спатрэбіцца пацвярджаючы тэст, зроблены ў медыцынскай установе.
Журналісты рэдакцыі раённай газеты прайшліся па аптэках райцэнтра і паспрабавалі набыць тэст на ВІЧ-інфекцыю. Як аказалася, зараз іх у наяўнасці няма. Але яны былі. Затое экспрэс-тэсты на наркотыкі, цяжарнасць у аптэках ёсць.
“ГС”.