В рамках республиканской акции «Единый день безопасности» сотрудники Сенненского РОЧС встретились с жителями Немойтовского сельсовета

У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” супрацоўнікі Сенненскага РАНС прадэманстравалі жыхарам Нямойтаўскага сельсавета тэхніку і аварыйна-ратавальнае абсталяванне, якія стаяць на ўзбраенні агняборцаў.

 Спецыяльна для гэтага з райаддзела ў Нямойту прыбыў спецыяльны аўтамабіль, які і стаў цэнтральным аб’ектам у час працы інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі, арганізаванай спецыялістамі пажарнага ведамства сумесна з прадстаўнікамі сельвыканкама. Супрацоўнікі МНС ва ўсіх дэталях расказалі пра магчымасці машыны і асаблівасці спецабсталявання, якое прымяняецца пры тушэнні пажараў, ратаванні людзей, якія апынуліся ў небяспецы. Прысутныя мелі магчымасць навучыцца карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння. Асабліва шмат жадаючых было сярод дзяцей. 

 Разам з удзельнікамі інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі супрацоўнікі РАНС правялі тактыка-спецыяльны занятак па ліквідацыі ўмоўнага ачагу ўзгарання ў сельскім клубе. Адпрацавалі план эвакуацыі.

 У рамках мерапрыемства жыхары аграгарадка атрымалі веды аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, а таксама аб правілах карыстання і падтрымання ў працаздольным стане аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. На практыцы прадэманстравалі свае навыкі па яго ўстаноўцы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім РАНС.