20 февраля в Беларуси стартует акция «Единый день безопасности»
З 20 лютага па 1 сакавіка па ўсёй краіне пройдзе акцыя “Адзіны дзень бяспекі”.
Яе задачамі з’яўляецца фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых органаў улады ў акцыі будуць задзейнічаны розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні.
У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. Спецыялісты зробяць акцэнт на навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
“Будуць праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні на выбуха-, пажара-, хімічных аб’ектах, а таксама ў будынках з масавым знаходжаннем людзей, — расказаў Павел Хізавец, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеянні з грамадскасцю Сенненскага РАНС. — Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў”.
У рамках мерапрыемства пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальныя гульні, разгорнецца навучальная пляцоўка “Пяць крокаў выратавання”, адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.
Ала ЯКАЎЛЕВА.