Сенненцы достойно приняли участие в областном смотре-конкурсе фольклорного искусства детей и молодёжи «Ад прашчураў – да зор»

Сенненскі клуб аматараў фальклору «Крывія» заняў два першыя месцы на ХIII абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор».

—  Да гэтага конкурсу мы рыхтаваліся грунтоўна. Для нас было важна заняць прызавое месца і апраўдаць на­дзеі, ускладзеныя на калектыў, — распавядае Дзмітрый Зайко, кіраўнік клуба «Крывія».

 Па словах Дзмітрыя, у конкурсе ўдзельнічалі лепшыя калектывы з усёй Віцебскай вобласці. Артысты прадстаўлялі нумары ў конкурсах дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл традыцыйнага складу, турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў, харэаграфічнай імправізацыі (салісты) ў малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых катэгорыях. Сенненскія танцоры паказалі такія беларускія побытавыя танцы як «Ночка», «Барыня», «Лысы», «Абэрак», «Каробачка», «Жабка» і іншыя.

 Па выніку конкурснай праграммы ўдзельнік клуба Анатоль Любіеў заняў першае месца ў харэаграфічнай імправізацыі. У парным танцы ён і Ліяна Макеенкава таксама атрымалі перамогу.

 Анатоль МОСІН.

 Фота прадастаўлена клубам «Крывія».