В Сенно при пожаре в частном доме погибла женщина

Інцыдэнт адбыўся 15 лютага. Паведамленне аб узгаранні па завулку Пралетарскі паступіла ратавальнікам у 21.36.

 Па прыбыцці на месца здарэння падраздзяленняў МНС, пабудова цалкам была ахоплена агнём. Гаспадыня дома, жанчына 1952 г.н., загінула. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінуўшай.

 Яшчэ адзін пажар адбыўся 17 лютага. У пасёлку Труд пад раніцу загарэўся хлеў. Ніхто не пацярпеў. У пабудове знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Па факту здарэння праводзіцца праверка. Ратавальнікі мяркуюць, што парушаны правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Ала ЯКАЎЛЕВА.