“Белая Русь” объявила конкурс работ творческой молодёжи

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” запрашае прыняць удзел у сваім традыцыйным конкурсе работ “Золотое перо “Белой Руси-2020”.

 

  Да ўдзелу ў ім запрашаюцца творчыя маладыя людзі з ліку школьнікаў, рабочай моладзі, пачынаючых журналістаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія цікавяцца і папулярызуюць культурна-гістарычныя і духоўныя каштоўнасці роднай краіны і малой радзімы. Яшчэ адна з мэт конкурсу – заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці моладзі. Для гэтага сёлета прыкметна пашырана колькасць намінацый, а галоўнае выбрана вельмі цікавая і спрыяльная для раскрыцця творчага патэнцыялу тэма – “Міфы і легенды Беларусі”.

 Каб прыняць удзел у конкурсе, работа павінна быць падрыхтавана належным чынам і накіравана ў арганізацыйны камітэт раёна. Работы прымаюцца ў перыяд з 3 лютага па 3 красавіка. Работы-пераможцы першага этапа змогуць паспаборнічаць у наступных этапах: абласным, а, магчыма, і рэспубліканскім.

 Нагадаем, Сенненскі раён мае прыклад паспяховага ўдзелу ў прэстыжным конкурсе. Летась яго пераможцамі сталі Дарына Ізмайловіч, вучаніца Машканскай ДССШ, і Вольга Карпава з Ходцаўскай ДССШ.

Аляксандр ІЎЕЎ.