Сенненцев научили выбрасывать пластик

Яшчэ два сеткавыя кантэйнеры-накапляльнікі для пластыкавых бутэлек з’явяцца ў дварах Сянна, паведаміў карэспандэнту “ГС” Сяргей Пінчук, начальнік участка па добраўпарадкаванні РУП ЖКГ.

 Новую практыку па збору пластыку супрацоўнікі жылкамунгаса запусцілі яшчэ ў ліпені 2019 года, усталяваўшы ў двары па вуліцы Перамогі, 6-1 райцэнтра самаробную ёмістасць. Такім чынам яны спадзяваліся прывіць жыхарам навыкі раздзельнага збору экалагічна небяспечнай другаснай сыравіны і тым самым павялічыць яе збор. Кантэйнер аказаўся запатрабаваным. Пра гэта сведчыць той факт, што адыходы з яго ў мінулым годзе вывозілі чатыры разы. У хуткім часе такія кантэйнеры з’явяцца ў мікрараёне шматпавярховак па завулку Касманаўтаў, а таксама ў жылым сектары па вуліцы Чырвоны Кастрычнік ля магазіна “Мясная лаўка”.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.