На Сенненщине проходит республиканская акция «Безопасность — в каждый дом!

Акцыя прадоўжыцца да 20 лютага.

 Яе асноўнай мэтай з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей. Акцыя пройдзе ў пяць этапаў. Мерапрыемства прадугледжвае розныя формы работы — прафілактычныя гутаркі, тэматычныя віктарыны, конкурсы, якія правядуць супрацоўнікі Сенненскага РАНС сумесна з актывістамі раённага аддзялення Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, БРСМ, прадстаўнікамі іншых зацікаўленых арганізацый. Мэтавай аўдыторыяй стануць людзі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Таксама будзе праведзена работа з адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі людзьмі, пенсіянерамі. Запланаваны выступленні ў працоўных калектывах раёна, сустрэчы са школьнікамі.

 «ГС».