Комиссия по противодействию коррупции, которая работает в Сенненском райисполкоме, в конце 2019 года провела девятое заседание

 

Адным з галоўным напрамкам яе работы стала арганізацыя вучобы членаў камісій арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Семінары былі арганізаваны ў РУП ЖКГ, КУП БА «Прэстыж».

 Па рашэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама з удзелам фінансавага аддзела і аддзела эканомікі вывучалася і аналізавалася работа раённай ветэрынарнай станцыі. Спецыялісты ветстанцыі атрымалі тлумачэнні па адпаведных заканадаўчых актах.

   Для некаторых арганізацый раёна надзённай праблемай з’яўляецца разукамплектаванне тэхнікі, што часова не выкарыстоўваецца. Падобныя факты выяўлены ў прыватнасці ў РУП ЖКГ, дзе зараз праводзяць праверку супрацоўнікі АБЭЗ Сенненскага РАУС. Па яе выніках будуць прыняты меры для спагнання ўрону з матэрыяльнаадказных асоб.

 На працягу года ў полі зроку камісіі па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю райвыканкама заставаліся арганізацыі аграпрамысловага комплексу раёна. Занепакоенасць выклікае захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, у прыватнасці, недастаткова эфектыўная арганізацыя варты на аб’ектах жывёлагадоўлі, у майстэрнях. Нават жэтоную сістэму кантролю за работай вартаўнікоў не ўкаранілі ва ўсіх арганізацыях. Няма яе ў ААТ «Ульянавічы» і «Літусава». Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў чарговы раз рэкамендавана распрацаваць комплекс мер, які дапаможа павысіць захаванасць маёмасці. У пачатку сёлетняга года кіраўніцтву райсельгасхарча давядзецца трымаць справаздачу па рабоце ў гэтым накірунку.

 У планах раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі справаздачы шэрагу аддзелаў райвыканкама аб рабоце па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў пры правя­дзенні факультатыўных заняткаў, арганізацыі працы гурткоў і секцый. Мяркуецца, што справаздачы аб барацьбе з карупцыяй будуць трымаць прадстаўнікі дзяржавы, што прадстаўляюць яе інтарэсы ў акцыянерных таварыствах. Падрабязны план работы на 2020 год будзе змешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама.

Аляксандр ІЎЕЎ.