Приглашаем принять участие в песенном конкурсе

   Раённы этап конкурсу маладых выканаўцаў  патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў — 2020», прысвечаны Году малой радзімы і 120-годдзю з дня нараджэння савецкага кампазітара Ісаака Дунаеўскага, пройдзе 30 студзеня Ў г. Сянно.

 Традыцыйнае песеннае спаборніцтва пройдзе ў дзіцячай школе мастацтваў. На сцэну могуць выйсці ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Канкурсанты павінны выканаць дзве папулярныя песні: з рэпертуару Ісаака Дунаеўскага і беларускага кампазітара, па свайму выбару.

 Пераможцы і лаурэаты раённага этапу атрымаюць права на ўдзел у занальным конкурсе патрыятычнай песні.

 Анатолій МОСІН.