Прадукцыя на экспарт заахвочваецца

У Беларусі прадоўжыцца практыка фінансавага заахвочвання работнікаў камерцыйных арганізацый за рэалізацыю прадукцыі на экспарт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  падпісаў указ № 682, якім уносяцца змяненні і дапаўненне ва ўказ ад 23 студзеня 2009 года №49 «Аб некаторых пытаннях стымулявання рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) у 2010 годзе», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці  з указам №49, дзеючым у якасці эксперыменту на працягу 2009 і 2010 гадоў, кіраўнікам камерцыйных арганізацый незалежна ад формы ўласнасці прадастаўлена права штомесяц  выплачваць узнагароджанне работнікам за рэалізацыю прадукцыі, у тым ліку на экспарт, і зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі, а таксама ўстанаўліваць кіраўнікам і спецыялістам структурных падраздзяленняў, якія забяспечваюць паступленне валютнай выручкі, персанальныя ўмовы працы, якія прадугледжваюць павышаныя памеры акладаў, надбавак і прэмій. Улічваючы неабходнасць пашырэння рынкаў збыту беларускай прадукцыі на сусветных рынках, забеспячэння стымулявання росту аб’ёмаў яе рэалізацыі, указам № 682 надаецца пастаянны характар дзеяння указа № 49.

 Акрамя таго, пашыраецца пералік асоб, якім могуць быць устаноўлены персанальныя ўмовы аплаты працы, а таксама прадстаўляецца права кіраўнікам камерцыйных арганізацый незалежна ад формы ўласнасці прадугледжваць у кантрактах работнікам, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў заключэнні знешнеэканамічнай здзелкі (дагавора), у залежнасці ад эфектыўнасці яе (яго) рэалізацыі ўзнагароджанне ў працэнтных адносі­нах ад сумы гэтай здзелкі (дагавора).

БелТА.