Прошло открытое первенство Сенненской ДЮСШОР по летнему биатлону

Таццяна Курашэвіч, Ульяна Каранеўская, Іван Жэміс і Глеб Прыстаўка (на здымку), каманда, складзеная з гэтых выхаванцаў Валерыя Лектарава, перамагла на адкрытым першынстве Сенненскай ДЮСШАР па летнім біятлоне на прызы трохразовага чэмпіёна свету Пятра Івашкі.

 

Спаборніцтвы праводзіліся ў парку 40-годдзя Перамогі ў Сянне ў суботу. На жаль, малодшых біятланістаў не змаглі падтрымаць старэйшыя іх таварышы.

Нягледзячы на тое, што кожны з трэнераў аддзялення біятлона выстаўляў свае каманды, лепшы вынік сярод сенненцаў старэйшай узроставай групы, пятае месца, таксама ў выхаванцаў Валерыя Лектарава.

 Усяго ў барацьбе за перамогу на першынстве ўступілі 72 юных спартсмены. Акрамя выхаванцаў Сенненскай спартыўнай школы на старт выходзілі юныя біятланісты з Талачына, Новалукомля, Чашнік і клуба “Алімпіец” з Віцебска.

 Стабільна выступілі каманды з Новалукомля. У абодвух узроставых катэгорыях яны занялі другія месцы. У віцябчан два трэціх месцы. Каманда з Талачына святкавала перамогу ў старэйшай узроставай катэгорыі.

 Першынства на прызы нашага вядомага ў мінулым біятланіста праводзяцца з 2006 года. І не толькі восенню, але і вясной.

Апошнім часам, праўда, спаборніцтвы праходзяць толькі ў эстафетнай гонцы.

 

“ГС”.

 Фота Аляксандр Лазюка.