30 тонн рапса едва не сгорели в зерносушильном комплексе в Сенненском районе
На днях ратавальнікі Сенненскага РАНС ліквідавалі пажар на зернесушыльным комплесе УП “Дружбінец”, які размешчаны ў Нямойце.
На момант узгарання загрузка зернесушыльнага комплексу складала 30 тон рапсу. Аператар адразу абясточыў гарэлку і вентылятары. Аднак агонь паспеў пашкодзіць 50 кг зерня. Што стала прычынай надзвычайнага здарэння, зараз высвятляецца. Адна з версій — парушэнне тэхналагічнага рэгламенту пры сушцы.
А ў нядзелю, 29 верасня, у Літусаве гарэла лазня. У выніку пажару пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць. Па інфармацыі супрацоўнікаў РАНС, прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
«ГС».