Сенненская районная организация Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма провела отчетно-выборную конференцию

У ліпені 2019 года падпісаны закон, якім уносяцца змяненні ў Працоўны кодэкс. Гэта дазволіць стварыць умовы для эфектыўнай і гнуткай занятасці грамадзян і пашырыць сацыяльна-працоўныя гарантыі работнікаў, адзначыла Марыя Лазар, начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння ФПБ, у час справаздачна-выбарчай канферэнцыі Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

 Раённая прафсаюзная арганізацыя налічвае больш за 200 чалавек. У яе структуру ўваходзяць пяць пярвічных прафсаюзных арганізацый.

 З нядаўняга часу старшынёй райкама з’яўляецца Святлана Калбянок, бібліятэкар Сенненскай раённай бібліятэкі. У час канферэнцыі яна выступіла са справаздачай аб праведзенай рабоце за аналізуемы перыяд — з верасня 2014 па жнівень 2019 гада, нагадала пра шматлікія, добрыя, а галоўна, карысныя справы прафарганізацый, адзначыла творчы характар ​​дзейнасці работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, што прыўносіць у іх зносіны і сумесную працу лёгкасць, дазваляе кожнаму калектыву быць згуртаваным, дружным.

 Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі была накіравана на стварэнне спрыяльных і бяспечных умоў працы, абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, захаванне нормаў і правілаў аховы працы. Важным накірункам з’яўлялася і аздараўленне членаў прафсаюза, іх дзяцей, падтрыманне ў калектыве здаровага маральна-псіхалагічнага клімату.

 — У нашых пярвічках з пастаўленымі перад прафсаюзнымі арганізацыямі задачамі спраўляюцца, — адзначыла дакладчык і падзякавала прафсаюзных актывістаў за дапамогу і падтрымку, якую яны аказваюць сваім членам калектыву.  

 Анастасія Шалуха, старшыня рэвізійнай камісіі, Ірына Яцкевіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК “Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, дапоўнілі і пашырылі даклад Святланы Калбянок.

Віншаванні ад Алены Сабіравай, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі, прымае Святлана Калбянок

 Як адзначылі ўсе выступоўцы, праца грамадскага аб’яднання ў справаздачны перыяд была арганізавана на належным узроўні. Святлана Калбянок аднагалосна зноў абрана прафсаюзным лідэрам.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.